Меню

Калі вы вырашылі паступаць у Інстытут пагранічнай службы ў 2022 годзе Вам неабходна прайсці "Электронную рэгістрацыю"

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ СТАЦЬ НАШЫМ КУРСАНТАМ:

(з ліку выпускнікоў установы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" і кадэцкіх вучылішчаў)

  • Да 1 красавіка 2022 года падаць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства заяву аб паступленні ў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь для афармлення асабістай справы абітурыента (з ліку выпускнікоў установы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і кадэцкіх вучылішчаў).
  • Прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку.
  • Прадставіць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства, які афармляе асабістую справу абітурыента, дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
  • У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці ЦТ па наступных прадметах:
    • руская (беларуская) мова;
    • матэматыка;
    • замежная мова.
  • У тэрміны залічэння абітурыентаў, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, асабіста прыбыць у Інстытут.

Пры сабе трэба мець для выпускнікоў установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і кадэцкіх вучылішчаў:

  • пашпарт для падачы заявы;
  • арыгінал дакумента аб адукацыі (атэстат);
  • тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе (за выключэннем абітурыентаў, якія маюць права на залічэнне без уступных іспытаў);
  • дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры прыёме для атрымання адукацыі.
Асобы з ліку выпускнікоў установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і кадэцкіх вучылішчаў, якія маюць права на льготы пры залічэнні ва УВА, вызначаны пунктамі 24 і 26 главы 4 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80.