Тэлефон "гарачай лініі" па пытаннях паступлення ў Інстытут пагранічнай службы і работы прыёмнай камісіі +375 17 358-85-70
+375297794945 - Семянча Ганна Рыгораўна - сакратар камісіі
ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ СТАЦЬ НАШЫМ КУРСАНТАМ:
(з ліку грамадзянскай моладзі)
- Да 1 красавіка 2022 года падаць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства заяву аб паступленні ў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь для афармлення асабістай справы абітурыента (з ліку грамадзянскай моладзі).
- Прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку.
- Прадставіць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства, які афармляе асабістую справу абітурыента, дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
- У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці ЦТ па наступных прадметах:
- руская (беларуская) мова;
- матэматыка;
- замежная мова.
- У тэрміны залічэння абітурыентаў, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, асабіста прыбыць у Інстытут.
Пры сабе трэба мець для грамадзянскай моладзі:
- пашпарт для падачы заявы;
- пашпарт для падачы заявы;
- тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2021 і (або) 2020 годзе (за выключэннем абітурыентаў, якія маюць права на залічэнне без уступных іспытаў);
- пасведчанне прызыўніка.
- дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры прыёме для атрымання адукацыі.
Асобы, з ліку грамадзянскай моладзі, якія маюць права на льготы пры залічэнні ва УВА, вызначаны пунктамі 24 і 26 главы 4 Правіл прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджаных
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80.