Меню
Пагранічнікі абмеркавалі змены ў Канстытуцыю з Аляксеем Талаем

Пагранічнікі абмеркавалі змены ў Канстытуцыю з Аляксеем Талаем

15.02.2022

462


У Інстытуце пагранічнай службы 14 лютага адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам члена Канстытуцыйнай камісіі па пытаннях унясенняў змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў нацыянальнай Паралімпійскай зборнай па плаванні, заснавальнік Дабрачыннага фонду Аляксей Талай наведвае пагранічны інстытут ужо другі раз.
Курсанты-пагранічнікі абмеркавалі з госцем сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці, значнасць сямейных традыцый, патрыятызм, важнасць аб'ектыўнага аналізу любой інфармацыі, а таксама абстаноўку на дзяржаўнай граніцы напярэдадні правядзення рэферэндуму.
Асаблівую ўвагу ў дыялогу ўдзялілі захаванню гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На сустрэчы Аляксей Талай падкрэсліў, што змены ў Канстытуцыю дапамогуць стаць асноўнаму закону краіны больш адаптаваным да сучаснай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі. Усе змяненні ў дакуменце накіраваны на захаванне суверэнітэту нашай рэспублікі, яе традыцыйных каштоўнасцей, дасягненняў грамадства. У той жа час яны закліканы даць адказ выклікам і праблемам, якія наспелі ў грамадстве.
Талай заклікаў выказаць сваё меркаванне цывілізаваным шляхам, прыняўшы ўдзел у рэферэндуме. "Кожны з нас не павінен быць абыякавым да таго, якім будзе наша з вамі заўтра", — зазначыў ганаровы госць.
У завяршэнні сустрэчы ў знак асаблівай павагі будучыя афіцэры падарылі госцю зялёны берэт.