Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Інстытут пагранічнай службы ўтвораны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2010 года № 237. і з'явіўся правапераемнікам традыцый пагранічнага факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь". Цяпер Інстытут з'яўляецца ВНУ, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў для органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі Інстытута з'яўляюцца:
-
ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў сферы забеспячэння пагранічнай бяспекі і аховы Дзяржаўнай граніцы;
-
правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі;
-
фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.