
У Інстытуце пагранічнай службы адбыўся ўрачысты рытуал выпуску слухачоў навучальных курсаў.
399
З верасня па снежань 2021 года прайшлі навучанне на курсах "Падрыхтоўка прапаршчыкаў падраздзяленняў граніцы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" 8 ваеннаслужачых з тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, якія паспяхова здалі экзамен па "Тактыцы пагранічнай службы" і завяршылі праграму навучання.
Па выніках экзамену і атэстацыі да прысваення воінскага звання "прапаршчык", Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь выдадзены загад аб прысваенні выпускнікам навучальных курсаў воінскага звання "прапаршчык".