Меню

 

Вучэбны цэнтр з'яўляецца асобным арганізацыйна - адміністрацыйным структурным падраздзяленнем Інстытута, якое забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі кадраў у сферы гарантавання пагранічнай бяспекі.

У сваёй дзейнасці вучэбны цэнтр кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку нарматыўнымі прававымі і іншымі прававымі актамі Дзяржпагранкамітэта, Статутам і прававымі актамі Інстытута.

Асноўныя задачы вучэбнага цэнтра:

  • усестароняе забеспячэнне навучальных, практычных заняткаў з курсантамі і слухачамі Інстытута;
  • падрыхтоўка ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях: "інспектар пагранічнай службы", "майстар (інструктар) тэхнічных сродкаў сігналізацыі (назірання)", "стрэлак", "камандзір аддзялення (пагранічнай службы)", "камандзір аддзялення (стралковага)" ;
  • забеспячэнне рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь па заказе Дзяржпагранкамітэта;
  • ажыццяўленне прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, фарміраванне падраздзяленняў мабілізацыйнага рэсурсу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, размяшчэнне, забеспячэнне правядзення баявога зладжвання і перадача ў аператыўнае падпарадкаванне тэрытарыяльным органам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь;
  • удасканаленне вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Гісторыя вучэбнага цэнтра непарыўна звязана з 1 вучэбным пагранічным атрадам, які быў утвораны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 562 ад 15 верасня 1992 года і Загадам камандуючага пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь № 49 ад 28 снежня 1992 года для падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў з колькасці вайскоўцаў тэрміновай службы.

Наяўнасць прыдатнай інфраструктуры і вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базы стала важкім довадам для прыняцця рашэння аб стварэнні на базе атрада навучальнага цэнтра і ўключэння яго ў склад Інстытута з 1-га студзеня 2012 года.

Закладзены за 3 дзясяткі гадоў існавання навучальнага атрада фундамент у справе навучання і выхавання ваеннаслужачых стаў трывалай падставай для дзейнасці і развіцця новага падраздзялення з больш шырокім спектрам задач.

Сёння вучэбны цэнтр забяспечвае навучальны працэс курсантаў і слухачоў Інстытута, рыхтуе ваеннаслужачых тэрміновай службы па розных спецыяльнасцях, ажыццяўляе прыём, размеркаванне і падрыхтоўку застаў мабілізацыйнага рэзерву, на яго базе праходзяць зборы са службовымі асобамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы.

З моманту ўваходжання навучальнага цэнтра ў склад Інстытута ў яго сценах прайшлі навучанне чатыры наборы курсантаў першага курса перыяду 2010 – 2014 гадоў, павысілі кваліфікацыю і прайшлі перападрыхтоўку каля 500 вайскоўцаў кантрактнай службы, падрыхтавана каля 3500 вайскоўцаў спецыяльнай тэрміновай службы.

На сучасным этапе развіцця навучальны цэнтр валодае высокім патэнцыялам і сучаснай вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, выкарыстанне якой дазваляе якасна арганізоўваць і праводзіць заняткі любой складанасці з усімі катэгорыямі вайскоўцаў.