Вучэбны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" створаны ў студзені 2012 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2011 года.
Вучэбны цэнтр з'яўляецца структурным падраздзяленнем Інстытута і ажыццяўляе забеспячэнне адукацыйнага працэсу курсантаў Інстытута і спецыялістаў пагранічнай службы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Стварэнне вучэбнага цэнтра дазволіла значна пашырыць магчымасці адукацыйнага патэнцыялу: корпус з абсталяванымі класамі, гарадок пагранічнай службы, вайсковае стрэльбішча, цір, тактычнае поле, футбольнае поле, аўтадром і шматлікія іншыя аб'екты.
Мэта дзейнасці вучэбнага цэнтра - забеспячэнне рэалізацыі адукацыйных праграм курсантаў усіх курсаў Інстытута і дадатковай адукацыі спецыялістаў пагранічнай службы тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, а таксама рэалізацыя праграм іх духоўна-маральнага выхавання і культурнага развіцця і праграмы выхаваўчай работы.
Асноўныя задачы вучэбнага цэнтра:
- усестаронее забеспячэнне навучальнага працэсу і паўсядзённай жыццядзейнасці курсантаў дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь";
- забеспячэнне правядзення практычных заняткаў па агнявой, інжынернай і тактычнай падрыхтоўцы курсантаў дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь";
- выкананне іншых задач, прадугледжаных нарматыўнымі прававымі і іншымі прававымі актамі Дзяржпагранкамітэта, прававымі актамі Інстытута;
- забеспячэнне паўсядзённай жыццядзейнасці, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі інспектараў пагранічнай службы тэрытарыяльных падраздзяленняў пагрінічнай службы для нясення службы на пагранічных заставах з ліку ваеннаслужачых кантрактнай службы;
- развіццё і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыйнага працэсу.
Адрэс: Гродненская вобл, Смаргонскі раён, н.п. Дзевятні
тэл. +3751592 36769