Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю Інстытута з'яўляецца прыемнікам школы сяржанцкага складу па падрыхтоўцы малодшых кантралёраў для аддзяленняў пагранічнага кантролю, створанай на базе АКПП "Брэст". За ўвесь гістарычны перыяд неаднаразова мянялася назва навучальнага падраздзялення, але мэты і задачы заставаліся нязменнымі.
1961 год Школа сяржанцкага складу па падрыхтоўцы малодшых кантралёраў АКПП "Брэст"
1992 год Школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў
1995 год Курсы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі прапаршчыкаў
1997 год Цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў
2010 год Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь"
З 2012 года Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю ажыццяўляе падрыхтоўку малодшых афіцэраў з ліку прапаршчыкаў, якія праходзяць службу на афіцэрскіх пасадах у падраздзяленнях пагранічнага кантролю органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
2015 год У складзе ДУА «ІПС РБ» цэнтр прайшоў сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням сістэмы менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009
Сёння ў Цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю паспяхова вырашаюцца задачы ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў падраздзяленняў пагранічнага кантролю, укараняюцца ў адукацыйны працэс новыя адукацыйныя праграмы, формы, методыкі і сродкі навучання, развіваецца навучальная і матэрыяльна-тэхнічная база.
Штогод у Цэнтры праходзіць навучанне да 400 слухачоў. У тым ліку праводзіцца падрыхтоўка да 50 малодшых афіцэраў і да 90 прапаршчыкаў.