Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю з'яўляецца навучальным структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь".
Асноўнымі функцыямі Цэнтра з'яўляюцца арганізацыя і ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў Інстытуце ў частцы датычнай дадатковай адукацыі дарослых праз рэалізацыю адукацыйных праграм навучальных курсаў.
Асноўнымі задачамі Цэнтра з'яўляюцца:
прафесійнае навучанне спецыялістаў пагранічнага кантролю;
фарміраванне ў ваеннаслужачых патрыятычных якасцей і гатоўнасці да ўзброенай абароны Айчыны;
рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых;
ажыццяўленне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца;
выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам, у тым ліку нарматыўнымі прававымі і іншымі прававымі актамі Дзяржпагранкамітэта і прававымі актамі Інстытута.
Адрэс: вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 90
тэл. +375162 207101