Навуковая школа – гэта творчы калектыў даследчыкаў, якія распрацоўваюць агульны навуковы напрамак (навуковую праграму) і ажыццяўляюць падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па выбраным напрамку пад кіраўніцтвам вядучага вучонага ў гэтай галіне (кіраўніка навуковай школы).
Мэта стварэння навуковых школ - атрыманне новых навуковых ведаў і падрыхтоўка НРВК па прыярытэтных напрамках развіцця сістэмы забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
На навуковыя школы ўскладаецца вырашэнне наступных задач:
фарміраванне і развіццё цэласнай сістэмы ведаў у галіне гарантавання пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
павышэнне ўзроўню навуковага забеспячэння аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы;
развіццё сістэмы кіравання органаў пагранічнай службы;
павышэнне эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у інтарэсах правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і гарантавання пагранічнай бяспекі;
распрацоўка прыярытэтных напрамкаў удасканалення і развіцця ўзбраення, спецыяльнай тэхнікі, іх укараненне ў практыку аператыўна-службовай дзейнасці органаў пагранічнай службы, у адукацыйны працэс ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь";
распрацоўка крытэрыяў ацэнкі забеспячэння пагранічнай бяспекі і эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці, зыходзячы з эканамічных магчымасцей дзяржавы, сучаснага стану і тэндэнцый развіцця аператыўнай абстаноўкі;
падрыхтоўка НРВК па напрамках дзейнасці;
укараненне вынікаў даследаванняў у аператыўна-службовую дзейнасць;
развіццё навуковага супрацоўніцтва;
выкананне іншых задач, зыходзячы са спецыфікі дзейнасці навуковых школ.
З 2016 года на базе Інстытута створаны навуковыя школы па напрамках: гарантаванне пагранічнай бяспекі і гісторыя пагранічнай службы Беларусі.